• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Эканоміка / Будаўнiцтва

Будаўнiцтва

Прадпрыемствы будаўнічага комплексу раёна

Участак ДРБУ-207 з'яўляецца структурным падраздзяленнем камунальнага праектнага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд». Займаецца абслугоўваннем мясцовых дарог працягласцю больш за 539,4 км, з якіх 102,4 км – дарогі сельскіх населеных пунктаў. Выконвае таксама работы па ўзвядзенню новых аб'ектаў дарожнага будаўніцтва і добраўпарадкавання тэрыторыі Акцябрскага раёна. Удзельнічае у рамонтна-будаўнічых работах за межамі раёна. Прадпрыемства мае ўласную вытворчасць асфальтабетону, добра абсталяваную матэрыяльна-тэхнічную базу. Калектыў налічвае 40 чалавек.

Лінейна-дарожная дыстанцыя №443 ДЭУ-44 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаўтадар». Займаецца абслугоўваннем участкаў дарог рэспубліканскага значэння Р-34 і Р-82 працягласцю больш за 71,3 км.

Філіял ПМК-37рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Калінкавічывадбуд», у асноўным, ажыццяўляе будаўніцтва, рамонт і абслугоўванне меліярацыйных сістэм. Аб'ёмы штогод выконваемых работ-да 1,5 млн. рублёў.

Інфармацыя па будаўніцтву.

У 2018 г. у раёне здадзена ў эксплуатацыю больш за 2,8 тысячы кв. м агульнай плошчы жылля, у тым ліку 30-кватэрны жылы дом па вул. Савецкая ў г. п. Акцябрскі, агульнай плошчай 1405 кв. м. Палепшылі свае жыллёвыя ўмовы 30 сем'яў: 11 – з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, 19 – арэнднае жыллё.

У цяперашні час распрацоўваецца праект дэталёвай планіроўкі пад шматкватэрную забудову на пустцы ў раёне вул. Нараўлянская. Тут заканчваецца праектаванне 40-кватэрнага жылога дома. Будаўніцтва будзе ажыццяўляцца ў 2019 г.

Па газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 368 у 2018 годзе будзе асвоена 252,1 тыс. рублёў і здадзена ў эксплуатацыю 2 аб'екта газаразмеркавальнай сістэмы агульнай працягласцю больш за 4 км. Будзе газифицировано больш за 100 індывідуальных жылых дамоў. У чарзе на газіфікацыю на 01.10.2018 г. знаходзіцца 11 спажывецкіх кааператываў, па 2 з якіх у 2018 годзе выкананы праектныя работы і пачалося будауніцтва яшчэ аднаго.

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная сімволіка
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Гомельскі аблвыканкам
Чырвоны кастрычнік
Гомельаблмаёмасць
Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў