• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Эканоміка

Эканоміка

Акцябрскі раён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Гомельскай вобласці. Мяжуе з Петрыкаўскім, Калінкавіцкім, Светлагорскім раёнамі Гомельскай вобласці, з Бабруйскім і Глускім − Магілёўскай вобласці, Любанскім – Мінскай вобласці. Працягласць раёна з усходу на захад – 65 кіламетраў, з поўначы на поўдзень – 43 кіламетры. Цэнтр раёна – гарадскі пасёлак Акцябрскі, размешчаны за 190 км ад горада Гомель.

Па тэрыторыі гарадскога пасёлка і раёна праходзіць чыгунка Рабкор–Жлобін-Пасажырскі.

Агульная плошча раёна складае 138119 гектараў, з іх 39,9 тысячы гектараў сельскагаспадарчых зямель, у тым ліку 27,3 тысячы гектараў ворных. З агульнай плошчы 58 % тэрыторыі займае лес, у асноўным мяшаны, на больш паніжаных участках з увільготненымі глебамі сустракаюцца сасоннікі чарнічнікавыя і імшыстыя, 1,2 % – рэкі, азёры, штучныя вадаёмы і каналы.

У раёне 77 населеных пунктаў, у тым ліку 1 пасёлак гарадскога тыпу і 76 сельскіх населеных пунктаў.

Колькасць насельніцтва Акцябрскага раёна складае 13,5 тыс. чалавек, у тым ліку гарадское – 6,6 тыс. чалавек (48,9 %), сельскае – 6,9 тыс. чалавек (51,1 %)(на 1 студзеня 2017 года).

Акцябрскі раён мае даволі спрыяльныя прыродныя ўмовы для развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека. Раўнінны характар рэльефу садзейнічае развіццю населеных пунктаў, сельскагаспадарчаму асваенню зямель.

Акцябрскі раён валодае пэўным прыродна-рэсурсным патэнцыялам.

Тэрыторыя Акцябрскага раёна багатая на карысныя выкапні, такія як нафта, каменны вугаль, калійная і каменная солі, якія знаходзяцца на стадыі геалагічнай распрацоўкі. Наладжана прамысловая распрацоўка нафты толькі на Вішанскім і Азямлянскім радовішчах.

Прамысловасць Акцябрскага раёна прадстаўлена 2 прамысловымі прадпрыемствамі: ААТ «Акцябрскі завод сухога абястлушчанага малака» і КЖУП «Акцябрскае». Асноўныя галіны прамысловасці: вытворчасць малочных прадуктаў, жыллёва-камунальная гаспадарка.

Сельская гаспадарка складае аснову вытворчай дзейнасці насельніцтва сельскіх населеных пунктаў. Спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці Акцябрскага раёна – мяса-малочная жывёлагадоўля з развітым раслінаводствам.

З вытворчага пункта гледжання існуючыя суадносіны відаў зямель можна лічыць аптымальнымі для Акцябрскага раёна. Цяпер склалася структура пасяўных плошчаў, якая ў асноўным адпавядае патрабаванням спецыялізацыі. Яна дае магчымасць выканаць дзяржаўны заказ продажу асноўных культур і забяспечыць жывёлагадоўлю кармамі.

У 2017–2020 гадах у гэтай структуры пасеваў будуць павялічвацца пасяўныя плошчы пад кукурузу.

Аграрны сектар эканомікі Акцябрскага раёна ўключае 8 адкрытых акцыянерных таварыстваў, 28 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, 1 дзяржаўную сельскагаспадарчую ўстанову «Акцябрская сортавыпрабавальная станцыя», 2 арганізацыі – унітарнае прадпрыемства «Акцябраграхімія», адкрытае акцыянернае таварыства «Акцябррайаграсэрвіс» з'яўляюцца абслуговымі арганізацыямі галіны «Сельская гаспадарка».

Эканамічны сектар Акцябрскага раёна ў асноўным складаецца з такіх сфер дзейнасці, як сельскагаспадарчая вытворчасць, прамысловасць, будаўніцтва, гандаль, аказанне платных і бытавых паслуг.

Асноўная доля кадраў, занятых у эканоміцы Акцябрскага раёна, сканцэнтравана ў сельскай гаспадарцы (25,9 %), гандлі і грамадскім харчаванні (9,4 %), прамысловасці (6,2 %), а таксама адукацыі (17,1 %) і ахове здароўя, фізкультуры і сацыяльным забеспячэнні (4,9 %). Даволі значная ўдзельная вага занятых у будаўніцтве (4,6 %), жыллёва-камунальнай гаспадарцы (7,2 %) і на транспарце (2,6 %).


Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная сімволіка
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Гомельскі аблвыканкам
Чырвоны кастрычнік
Гомельаблмаёмасць
Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў