• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Сацыяльная сфера / Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

Аддзел у адпаведнасці са сваімі задачамі і функцыямі арганізуе сваю дзейнасць па наступных асноўных напрамках:

рэалізацыя на тэрыторыі Акцябрскага раёна дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі;

распрацоўка і кантроль за ажыццяўленнем мерапрыемстваў, накіраваных на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы сродкаў масавай інфармацыі;

правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, мастацтва, гісторыка-культурнай спадчыны (далей - сфера культуры);

забеспячэнне сацыяльных, эканамічных, арганізацыйных, прававых умоў для развіцця ў Акцябрскім раёне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;

садзейнічанне ў ажыццяўленні дзяржаўных і мясцовых праграм, якія датычацца развіцця канфесійнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой;

ажыццяўленне аналізу выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры арганізацыямі культуры і мастацтва, размешчанымі на тэрыторыі Акцябрскага раёна;

аналіз выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь у этнаканфесійнай сферы;

забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду веравызнання, абарона правоў і інтарэсаў незалежна ад стаўлення да рэлігіі, рэлігійнай і нацыянальнай прыналежнасці, а таксама права на свабоду аб'яднання ў грамадскія, рэлігійныя і нацыянальна-культурныя аб'яднанні;

забеспячэнне ўзаемадзеяння райвыканкама з палітычнымі партыямі, грамадскімі аб'яднаннямі, прафесійнымі і творчымі саюзамі;

ажыццяўленне падтрымкі маладой сям'і, таленавітай моладзі;

забеспячэнне правоў чалавека на свабоду мастацкай творчасці і культурны адпачынак (свабодны час);

растлумачэнне насельніцтву Акцябрскага раёна дзяржаўнай ідэалогіі, выхаванне грамадзяніна-патрыёта;

вывучэнне грамадскай думкі ў Акцябрскім раёне;

інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне правядзення ў Акцябрскім раёне палітычных кампаній, акцый і іншых мерапрыемстваў, якія маюць агульнадзяржаўнае, агульнаабласное, агульнараённае ідэалагічнае значэнне;

вызначэнне прыярытэтных напрамкаў у інфармацыйна-ідэалагічнай рабоце з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства;

ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю арганізацый культуры і мастацтва;

садзейнічанне развіццю прафесійнага мастацтва, калектываў мастацкай творчасці, захаванне традыцый народнай творчасці, народных промыслаў (рамёстваў);

садзейнічанне стварэнню і папулярызацыі твораў духоўнай і матэрыяльнай культуры, фарміраванню сістэмы эстэтычнага выхавання і ўдасканалення зместу культурнага адпачынку насельніцтва;

разгляд пытанняў, што ўзнікаюць у сферы ўзаемаадносін дзяржаўных органаў і рэлігійных арганізацый, дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей;

развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва з замежнымі краінамі ў сферы культуры, ажыццяўленне міжнародных сувязей у сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, садзейнічанне міжнародным маладзёжным абменам;

процідзеянне стварэнню, распаўсюджванню, дэманстрацыі і рэкламаванню ў арганізацыях культуры на тэрыторыі Акцябрскага раёна кіна-, відэафільмаў або іншых твораў, якія прапагандуюць парнаграфію, насілле і жорсткасць.


Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная сімволіка
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Гомельскі аблвыканкам
Чырвоны кастрычнік
Гомельаблмаёмасць
Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў