Вытворчасць прамысловай прадукцыі і запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў у студзені - верасні 2026 года індэкс прамысловай вытворчасці да ўзроўню 2025 года склаў 104,6 %, пры заданні 101,5 %.
За справаздачны перыяд ІФА склала: па падсекцыі CА "Вытворчасць прадуктаў харчавання" – 102,1 %, па падсекцыі СВ "Вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра" – 97,7 %, па падсекцыі СН "Металургічнае вытворчасць, вытворчасць гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання" – 283,7 %, па падсекцыі СМ "Вытворчасць іншых гатовых вырабаў, рамонт, мантаж машын і абсталявання" – 85,6%, па секцыі D "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой" – 112,5% і па секцыі E "Водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне бяспечных адходаў" – 91,6%.
Аб'ём адгружанай прамысловай прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах па Акцябрскiм раёне за справаздачны перыяд склаў 35864 тыс. рублёў, што на 306 тыс. рублёў больш за ўзровень мінулага года.
Удзельная вага адгружанай прадукцыі да аб'ёму вырабленай прадукцыі з улікам кошту давальніцкай сыравіны па Акцябрскiм раёне склала 94,7 %.
Запасы гатовай прадукцыі па стане на 01.10.2026 года на складах прамысловых арганізацый раёна ў сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склалі 41,8% ці 1760 тыс. рублёў.
Інвестыцыі ў асноўны капітал
Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал за студзень-верасень 2026 года ў цэлым па Акцябрскiм раёне 74,044 млн. рублёў, што складае 96,9% да ўзроўню справаздачнага перыяду 2025 года ў супастаўных цэнах, у тым ліку:
рэспубліканскія арганізацыі – 54,574 млн. рублёў, тэмп росту 109,1%;
арганізацыі, падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым і распарадчым органам – 15,078 млн. рублёў, тэмп росту 69,4%, з іх сельскагаспадарчыя арганізацыі – 11,300 млн. рублёў, тэмп росту 89,7%;
арганізацыі, якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці – 4,392 млн. рублёў, тэмп росту – 99,2%.
Тэхналагічная структура інвестыцый
18,2% усіх інвестыцыйных сродкаў ці 13,440 млн. рублёў накіравана на будаўніча-мантажныя работы.
Рознічны тавараабарот
Рознічны тавараабарот у студзені-верасні 2026 года склаў 60922,4 тыс. рублёў, або 112,5% у фактычных цэнах, або 107,9% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2025 года пры прагнозе 103,5%.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю ў студзені-верасні 2026 года склаў 57170,40 тыс. рублёў, або 113,1% у фактычных цэнах, або 108,4% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2025 года. У студзені-верасні 2026 года рознічны тавараабарот на 93,8 % фарміраваўся арганізацыямі гандлю і на 6,2 % - індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі (за аналагічны перыяд 2025 года - адпаведна 93,4 % і 6,6 %).
У рознічным тавараабароце ўдзельная вага харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў (харчовыя тавары) у студзені-верасні 2026 года склала 68,3 %, нехарчовых тавараў - 31,7 % (у 2025 годзе - адпаведна 69,9 % і 30,1 %). У студзені-верасні 2026 года насельніцтву прададзена харчовых тавараў на 39027,70 тыс. рублёў (у супастаўных цэнах 106,4 % да ўзроўню 2025 года), нехарчовых тавараў - на 18142,7 тыс. рублёў (у супастаўных цэнах 113,0 %).
У студзені-верасні 2026 года насельніцтву прададзена харчовых тавараў на 39027,7 тыс. рублёў (у супастаўных цэнах 106,4% да ўзроўню 2025 года), нехарчовых тавараў - на 18142,7 тыс. рублёў (у супастаўных цэнах 113,0%).
Рознічны тавараабарот грамадскага харчавання за студзень- верасень2026 года ў цэлым па раёне склаў 1930,4 тыс. рублёў, тэмп росту ў фактычных цэнах да ўзроўню мінулага года склаў 102,9%. Гандлёвая сетка раёна паводле даных з Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь па стану на 1 кастрычніка 2026 года складаецца са 118 гандлёвага аб'екта, гандлёвая плошча якіх складае 8488 м2, і 2 інтэрнет-магазінаў. Дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў галіне гандлю і бытавога абслугоўвання: значэнне нарматыву забяспечанасці насельніцтва гандлёвай плошчай (квадратных метраў на 1 тысячу чалавек) па стане на 01.10.2026 г. складае 667.04 м2 пры нарматыве 610 м2, значэнне нарматыву забяспечанасці насельніцтва месцамі ў агульнадаступных аб'ектах грамадскага харчавання (месцаў) 01.10.2026 г. складае 45,97 месцаў (з улікам летніх (сезонных) кавярняў) пры нарматыве 22 месцы.
Фінансавыя вынікі дзейнасці арганізацый
За студзень-жнівень 2026 года выручка ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) па раёну вырасла да ўзроўню 2025 года на 1607 тыс. рублёў і склала 81604,0 тыс. рублёў. Падведамнымі Акцябрскаму райвыканкаму арганізацыямі за студзень-жнівень 2026 года рэалізавана прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) на суму 39044 тыс. рублёў (тэмп 105,5%), што на 2030 тыс. рублёў больш за аналагічны перыяд 2025 года. Удзельная вага выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) падведамных арганізацый у агульным раённым паказчыку за справаздачны перыяд склала 47,8 %.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) за студзень-жнівень 2026 года ў цэлым па раёне склаўся на ўзроўні 71560,0 тыс. рублёў, што склала 103,2 % да ўзроўню мінулага года. Па падведамных Акцябрскаму райвыканкаму арганізацыям сабекошт рэалізаванай прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) склаў 34927,0 тыс. рублёў ці 106,2% да ўзроўню 2025 года.
У цэлым па арганізацыях раёна за студзень-жнівень 2026 года прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) склаў 3228,0 тыс. рублёў, у тым ліку па падведамасных арганізацыях атрымана 295,0 тыс. рублёў прыбытку, зніжэнне складае153,0 тыс. рублёў.
Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі ў цэлым па арганізацыях раёна склаў 4,0 %, што ніжэй за ўзровень мінулага года на 1,0 працэнтнага пункта. Па падведамных Акцябрскаму райвыканкаму арганізацыям гэты паказчык склаў 0,8% (за студзень-жнівень 2025 год 0,6%).
Узровень рэнтабельнасці продажаў па раёне склаўся на ўзроўні 4,0 % (за студзень-жнівень 2025 года 4,7 %), у тым ліку па падведамасных райвыканкаму арганізацыям 0,8 % (за студзень-жнівень 2025 года 1,2%).
Чысты прыбытак па раёне склаў 927,0 тыс. рублёў.Чысты прыбытак па раёне за студзень-жнівень 2025 года складаў 1634 тыс. рублёў
Заработная плата
За студзень-верасень 2026 года намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў склала 2069,7 рублёў, тэмп росту – 113,5% (пры даведзеным заданні на студзень- чэрвень 2026 года 111,1%).
Прадпрымальніцтва
У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва па стане на 1 кастрычніка 2026 года ў раёне зарэгістравана 281 суб'ект малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку:
63 арганізацый:
59 - мікра-, малых арганізацый,
4 - арганізацый сярэдняга прадпрымальніцтва,
218 - індывідуальных прадпрымальніка.
У 2026 годзе зарэгістравана 6 арганізацый в т.л.:
па дрэваапрацоўцы - 2 арганізацыі;
па вырошчванні с/г прадукцыі – 1 арганізацыя;
оптавая і рознічная гандаль – 2 арганізацыі;
збор дзікарослых – 1 арганізапція;
За студзень-верасень 2026 года зарэгістравана 6 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Занятасць насельніцтва
На 01.10.2026 года ўзровень беспрацоўя склаў 0,1 % (5 чал.) да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва пры прагнозе 0,3 %. Зарэгістравана грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў працаўладкаванні 339 чал., у тым ліку беспрацоўных 85 чал.
Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні на працу 333 грамадзянам, у тым ліку 80 беспрацоўным.
Сацыяльная падтрымка беспрацоўных ажыццяўлялася шляхам выплаты дапамогі па беспрацоўі. За 9 месяцаў2026 года дапамога па беспрацоўі была назначана 12 беспрацоўным.