Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
17.06.2025

Мінкультуры аб'явіла конкурс канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця "Лістапада" ў 2025 годзе

Міністэрства культуры аб'явіла конкурсны адбор сцэнарных планаў цырымоній адкрыцця і закрыцця XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінкультуры.

Кінафестываль пройдзе з 31 кастрычніка па 7 лістапада 2025 года. Цырымонія адкрыцця кінафестывалю адбудзецца ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі, закрыцця - у кінатэатры "Масква". Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "рэжысура тэатра", "рэжысура свят", "мастацтва эстрады (рэжысура)" і роднасных спецыяльнасцях, а таксама іншыя асобы, якія маюць вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў.

Пра падрабязнасці можна даведацца на сайце Міністэрства культуры. Матэрыялы трэба прадаставіць на электронную пошту 1zam@kultura.by да 1 ліпеня 2025 года. Кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне: (8017) 203 25 59.

БЕЛТА

Да спіса